«Расатам» спадзяецца пачаць пабудову даследчага ядзернага рэактара ў Беларусі да канца года
Дырэктар офіса расійскай дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі Станіслаў Лявіцкі заявіў, што ў «Расатаме» спадзяюцца пачаць будаўніцтва даследчага ядзернага рэактара ў Беларусі да канца года, паведаміла БелТА.
07.04.2023 / 01:20
Фота ілюстрацыйнае
Рэактар можа з'явіцца на базе Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны».
«Мы цяпер знаходзімся на этапе ўзгаднення міжурадавага пагаднення. Калі яно будзе фіналізаванае, тады мы пачнём яго будаўніцтва. Мы ўжо гатовыя. Фармат узаемадзеяння можа быць розны, уключаючы сумеснае прадпрыемства. Узгадненне — працэс доўгі і складаны. Мы абавязкова хочам, каб былі ўлічаныя інтарэсы беларускага і расійскага бакоў, гарманізаваныя заканадаўчыя нормы», — сказаў Лявіцкі.
«Спадзяюся, што да канца гэтага года мы прыйдзем да агульнай роўніцы і зможам пачаць будаўніцтва. Мы глядзім на гэты рэактар як на выдатную магчымасць падтрымліваць ядзерную бяспеку Беларускай атамнай электрастанцыі, тэставання новых зборак паліва і, што немалаважна з пункту гледжання эканамічнай прывабнасці, магчымасць займацца напрацоўкай ізатопаў», — заявіў прадстаўнік «Расатама».
Чытайце таксама:
Літоўская разведка: Беларусь і «Расатам» замоўчваюць інцыдэнты на Астравецкай АЭС
Стварэнне ядзернай зброі: ад «ваеннага» атама да «мірнага» і назад?