У Гродне ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг»

Пасяджэнне па ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Экаманіторынг» запланавана на 26 красавіка. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама, суддзя — Сяргей Піпко, піша Hrodna.life.

06.04.2023 / 19:17

Аб’яднанне было зарэгістравана з 2017 года. Сябры арганізацыі прыбіралі смецце на прыродзе, паведамлялі пра грамадскія абмеркаванні і актыўна ўдзельнічалі ў іх, заклікалі карміць бяздомных жывёл.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці арганізацыі з’яўляюцца кантроль і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі, навядзенне парадку на зямлі, падвышэнне турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці.

Nashaniva.com