У Мінск прыляцела першая лэдзі Зімбабвэ

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з жонкай прэзідэнта Зімбабвэ Аксіліяй Мнангагва.

05.04.2023 / 13:15

Аксілія Мнангагва і Сяргей Алейнік. Фота: БелТА

Яе візіт праходзіць у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж кіраўнікамі Беларусі і Зімбабвэ падчас дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Харарэ, паведамляе БелТА.

Паведамляецца, што Сяргей Алейнік цёпла вітаў Аксілію Мнангагва ў Мінску, адзначыўшы важнасць яе прыезду для плённага развіцця двухбаковых адносін, асабліва ў гуманітарнай сферы. Ён падкрэсліў, што падчас візіту Лукашэнкі ў Харарэ былі дасягнуты гістарычна значныя дамоўленасці, дзякуючы якім павінен адбыцца сапраўдны прарыў у развіцці ўзаемадзеяння па шырокім спектры розных напрамкаў. Зараз справа за ўрадамі і міністэрствамі, якім трэба будзе ўвасобіць у жыццё ўсе дамоўленасці.

Міністр звярнуў увагу на тое, што паміж Беларуссю і Зімбабвэ склаліся трывалыя палітычныя сувязі, узмацняецца эканамічнае супрацоўніцтва. Таксама дасягнуты дамоўленасці па развіцці ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы, на чым і будзе зроблены акцэнт падчас візіту першай лэдзі Зімбабвэ ў Беларусь.

Ключавымі тэмамі падчас візіту першай лэдзі Зімбабвэ стануць пытанні аховы здароўя, медыцынскай навукі, аховы мацярынства і дзяцінства.

Алейнік паехаў у Кенію, на фотах адтуль пабачылі Зінгмана

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Nashaniva.com