За сакавік па крымінальных палітычных справах асудзілі не менш за 62 чалавекі

Праваабаронцы «Вясны» ў сакавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваны за мінулы месяц, складае прыблізна 162 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш як 62 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 44 мужчыны, 18 — жанчын.

05.04.2023 / 12:36

Працэс па справе «Вясны». Фота: sb.by

У адносінах да шасці чалавек вынесены абвінаваўчыя прыгаворы ў парадку завочнай вытворчасці (пяць чалавек па справе Каардынацыйнай рады і адзін чалавек па справе «Вясны»). Трэці месяц запар працягваецца тэндэнцыя сярод абласных судоў да ўзмацнення жорсткасці прысудаў, якія былі вынесены раённымі судамі. Магілёўскім і Віцебскім абласнымі судамі зменены пакаранні фігурантам дыфамацыйных спраў, асуджаных у канцы 2022 года, з «хатняй хіміі» на пазбаўленне волі.

Вярхоўны Суд змяніў прысуд Гродзенскага абласнога суда ад 17 кастрычніка 2022 года ў дачыненні да Мікалая Аўтуховіча ў частцы асуджэння паводле ч. 1 арт. 295-3 КК, Ірыны Гарачкінай у частцы асуджэння паводле ч. 1 арт. 405 КК — вырашана вызваліць іх ад прызначанага па названых артыкулах прысуду праз сканчэнне тэрмінаў даўніны.

Сумарна, па вядомых праваабаронцам фактах асуджэння, у сакавіку суды вынеслі:

Па вядомых праваабаронцам прысудах у сакавіку суды прымянялі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 58,1% выпадкаў крымінальнага асуджэння грамадзян, «хатнюю хімію» — у 38,7%, арышт — у 1,6%, штраф — у 1,6%.

Такім чынам, у сакавіку пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хатняй хіміі» і арыштам суды прымянялі ў 98,4% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

Чытайце таксама:

БЧБ-сцяг вісеў у кватэры на шостым паверсе на сцяне. Міліцыя кажа, што нехта з вуліцы пабачыў і паскардзіўся

10 гадoў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

Вярхоўны Суд здзекліва перагледзеў прысуд двум фігурантам «справы Аўтуховіча»

Nashaniva.com