ЕС абмяркуе 11-ы пакет санкцый супраць Расіі пасля каталіцкага Вялікадня

Краіны Еўрасаюза маюць намер абмеркаваць 11-ы пакет антырасійскіх санкцый пасля каталіцкага Вялікадня, які пройдзе 9 красавіка. Пра гэта паведамляе Politico са спасылкай на траіх еўрапейскіх дыпламатаў. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.

05.04.2023 / 09:48

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен раней казала, што 11-ы пакет санкцый будзе накіраваны на барацьбу з абыходам дзейных абмежаванняў. Тэрмінаў увядзення новага пакета санкцый яна таксама не назвала.

Еўрасаюз увёў супраць Расіі ўжо дзесяць пакетаў санкцый. Апошні быў узгоднены 25 лютага. Абмежаванні былі ўведзеныя супраць 96 арганізацый, арабскай службы RT і радыё Sputnik забаранілі вяшчанне ў ЕС, а таксама былі пашыраны спісы тавараў, забароненых да экспарту з Расіі, у тым ліку бітуму і каўчуку. Блакавальныя санкцыі закранулі Цінькоф Банк, Расбанк, Фонд нацыянальнага дабрабыту і іншыя арганізацыі.

Nashaniva.com