Да Лукашэнкі прыехаў дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі
Дырэктар знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін прыехаў у Мінск. Ён мае сустрэцца з Лукашэнкам разам са старшынём КДБ Беларусі Іванам Церцелем.
04.04.2023 / 10:35
Іван Церцель і Сяргей Нарышкін. Фота: Пул першага
Сустрэча з Нарышкіным адбываецца напярэдадні пасяджэння Найвышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца 6 красавіка.