«Я думаю пра нашу краіну». Зяленскі адрэагаваў на забойства Татарскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас паездкі ў Ягаднае на Чарнігаўшчыне 3 красавіка пракаментаваў учорашні выбух у санкт-пецярбургскай кавярні і гібель «вайсковага карэспандэнта» Уладлена Татарскага (Максіма Фаміна).

03.04.2023 / 17:46

Уладзімір Зяленскі падчас паездкі на Чарнігаўшчыну. 3 красавіка 2023 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Паводле Зяленскага, яго гэтая сітуацыя ўвогуле не тычыцца, бо пра гібель свайго прапагандыста павінны думаць улады Расіі.

«Я не думаю, што адбываецца ў Санкт-Пецярбургу ці ў Маскве. Пра гэта павінна думаць Расія. Я думаю пра нашу краіну», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Распавядаем, што вядома пра Дар'ю Трэпаву, якая перадала ваеннаму прапагандысту Татарскаму залатую статуэтку

Украіна разам з ФБК. У Расіі назвалі арганізатараў забойства ваенкара Татарскага

Забойства Татарскага можа быць сведчаннем унутранай барацьбы ў Расіі — ISW

Nashaniva.com