У Полацку сутыкнуліся аўтамабіль і цягнік
На чыгуначным пераездзе ў Полацку адбылося сутыкненне дызельнага цягніка і легкавога аўтамабіля. Як паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, аварыя адбылася раніцай 3 красавіка.
03.04.2023 / 15:50
«19-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем BMW, не звярнуў увагу на набліжэнне цягніка, выехаў на забараняльны сігнал святлафора, у выніку чаго адбылося сутыкненне дызельнага цягніка, у заднюю частку аўтамабіля», — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабіль атрымаў пашкоджанні. А дызельны цягнік рушыў далей па маршруце.
Чытайце таксама:
Пад Брэстам трактар сутыкнуўся з пасажырскім цягніком
У Грэцыі пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. Загінула сама меней 32 чалавекі