Памёр намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі
Намеснік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі пайшоў з жыцця 2 красавіка пасля працяглай хваробы, паведамляе БелТА.
02.04.2023 / 14:28
Намеснік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі пайшоў з жыцця 2 красавіка
Сяргей Міцянскі нарадзіўся 7 жніўня 1979 года ў Шапятоўцы (Хмяльніцкая вобласць, Украіна). Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працаваў на розных пасадах у Мінгарвыканкаме, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрстве эканомікі.
З 23 снежня 2020 года займаў пасаду намесніка міністра эканомікі Беларусі.
Чытайце таксама: