Пад Асіповічамі правялі выпрабаванні беларускай РСЗА «Шквал» 

На палігоне «Асіповіцкі» прайшлі паспяховыя выпрабаванні беларускай рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Шквал», паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

01.04.2023 / 16:56

Скрыншот з відэа

«Асаблівасцю выпрабавальных мерапрыемстваў стала комплекснае выкарыстанне РСЗА з беспілотнымі лятальнымі апаратамі, задачай якіх была разведка і перадача каардынат цэляў», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што падчас выпрабаванняў беларуская РСЗА нібыта пацвердзіла ўсе заяўленыя характарыстыкі.

РСЗА «Шквал», як сцвярджаюць яго распрацоўшчыкі, здольны выкарыстоўваць усю лінейку боепрыпасаў, якія ўжываюцца рознымі мадыфікацыямі расійскай РСЗА «Град», а таксама 122-мм рэактыўныя снарады, мадэрнізаваныя на заводзе дакладнай электрамеханікі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Расійскія войскі нас не захапілі, я іх сюды прывёў і імі кірую

АДКБ збіраецца сёлета правесці ў Беларусі ўжо пяць вучэнняў. Дадаліся «Бар'ер» і «Скала»

Прадстаўнік УСУ распавёў, якія расійскія ракеты Украіна можа збіваць, а якія — не

Nashaniva.com