У папраўчай калоніі ў Глыбокім будуць шукаць старадаўнія фрэскі

У будынку былога кляштара базыльянаў у Глыбокім, у якім размешчаная папраўчая калонія №13, хочуць знайсці старадаўнія фрэскі.

01.04.2023 / 09:55

Даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Глыбоцкага раёна» ў інтарэсах папраўчай установы «Папраўчая калонія №13» ДВП МУС праводзіць закупку паслуг па выкананні праектна-пошукавых работ для выяўлення магчымых манументальных роспісаў, гістарычных малюнкаў ці іншых аўтарскіх твораў на помніку архітэктуры «Жылы будынак былога манастыра базыльян (1756-1763 гг.)», паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Прыкладна ў 1643 годзе ў Беразвеччы Іосіф Корсак заснаваў уніяцкі манастыр ордэна базыльянаў. У 1756-1763 гадах замест драўляных пабудоў першапачатковага манастыра быў узведзены каменны буйнамаштабны комплекс.

У 1939 годзе ў комплексе размясцілася турма НКУС, нацысты выкарыстоўвалі манастыр для канцлагера. Пасля вызвалення БССР ад акупантаў тут у 1945 годзе зноў адкрылі турму №2. У 1955 годзе турму зачынілі, а на яе базе адкрылі спецыяльны лагерны пункт №13 МУС БССР, які знаходзіўся на ўтрыманні МУС СССР.

Дакументацыяй закупкі прадугледжваюцца навукова-пошукавыя работы для выяўлення магчымых манументальных роспісаў, выяўленне гістарычных малюнкаў ці іншых аўтарскіх твораў жывапісу.

Тэрмін выканання работ — з 21 красавіка па 21 чэрвеня. Іх арыенціровачны кошт 27 254 рублі 95 капеек. Фінансуецца закупка за кошт рэспубліканскага бюджэту.

Чытаць таксама:

Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 

Аўтар знішчанай фрэскі ў Солах — беларускі класік Пётра Сергіевіч. Краязнавец знайшоў доказ гэтага

Nashaniva.com