Зборы тэрытарыяльных войскаў пачаліся ў Гродзенскай вобласці
У Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці праводзяцца зборы з воінскімі часцямі тэрытарыяльных войскаў і органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны, паведаміла 31 сакавіка Міністэрства абароны.
31.03.2023 / 18:15
Фота ілюстрацыйнае
Зборы праводзяцца, як паведамляецца, у рамках плана падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў для павышэння іх баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, праверкі рэальнасці і тэрмінаў выканання мабілізацыйных мерапрыемстваў.
Таксама ў рамках збораў праводзіцца навучанне чыноўнікаў з райвыканкамаў і ваенкаматаў па пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў і іх падрыхтоўкі да выканання задач.
Зборы працягнуцца да 21 красавіка.
Чытайце таксама:
У Барысаўскім раёне фармуюць батальён тэрабароны з вайскоўцаў запасу
Рада бяспекі даручыла Мінабароны пачаць распрацоўку новай вайсковай дактрыны
Вальфовіч пра народнае апалчэнне: Ім выдадуць стралковую зброю, якая будзе захоўвацца пры іх