Прызначаны даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе

Міністэрства адукацыі пастановай ад 15 сакавіка прызначыла даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

31.03.2023 / 07:51

Пастановай вызначаны 41 пункт правядзення тэсціравання. Тэсты пачнуцца 14 чэрвеня і скончацца 4 ліпеня:

па беларускай мове — 14 чэрвеня,

па рускай мове — 16 чэрвеня,

па грамадазнаўстве — 18 чэрвеня,

па матэматыцы — 20 чэрвеня,

па біялогіі — 22 чэрвеня,

па замежных мовах — 24 чэрвеня,

па хіміі — 26 чэрвеня,

па фізіцы — 28 чэрвеня,

па гісторыі Беларусі — 30 чэрвеня,

па геаграфіі — 2 ліпеня,

па сусветнай гісторыі — 4 ліпеня.

Ва ўсе даты тэсціраванне будзе пачынацца ў 11:00.

ЦТ у рэзервовыя дні будзе праводзіцца ў шасці ВНУ 11, 13 і 15 ліпеня. Рэгістрацыя на яго прызначана на 1—6 ліпеня.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам з 14 ліпеня, калі яны прайшлі яго ў асноўныя дні, і 20 ліпеня — калі прайшлі ў рэзервовыя.

З наступнага навучальнага года ў Беларусі ўвядуць другі абавязковы элемент школьнай формы

У баранавіцкай школе настаўніца дала аплявуху вучню. Бацькі сталі на бок настаўніцы

Nashaniva.com