Пры раскопках у Брэсцкай крэпасці знайшлі парэшткі некалькіх чалавек
Пры раскопках на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна выявілі парэшткі некалькіх чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Любімы Брэст».
30.03.2023 / 22:58
Пашукавікі працавалі ў раёне вала цытадэлі на тэрыторыі Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра.
У варонцы ад снарада на глыбіні каля 2 метраў былі знойдзеныя парэшткі некалькіх чалавек. Выказваецца версія, што іх целы былі ў свой час скінутыя на дно варонкі без адзення.
Акрамя таго, пошукавікі знайшлі падчас раскопак 13 патронаў, датаваных перыядам ад пачатку ХХ стагоддзя да Другой сусветнай вайны, і 7 манет розных часовых прамежкаў.
Чытайце таксама:
У Лідзе хочуць правесці археалагічныя раскопкі, каб горад стаў старэйшым
У Бярозаўскім раёне ўзялі пад ахову стаянку старажытных людзей
Што не так з колерамі Ружанскага замка? На палацавым комплексе заўважылі шмат адценняў зялёнага