Мінскі блогер паплаваў па падтопленым Віцебску на ружовым фламінга і сабраў паўмільёна праглядаў у сацсетках
Мінскі блогер bulbanews вырашыў скарыстацца тым, што ў Віцебску мясцовыя рэкі Дзвіна і Віцьба выйшлі з берагоў, і паплаваць па горадзе на ружовым фламінга. Карыстальнікі інстаграма і тыктока крэатыўнасць ацанілі: відэа падарожжа сабрала паўмільёна праглядаў і тысячы лайкаў.
30.03.2023 / 22:42
На кадрах мужчына на надзіманым фламінга плыве па вадзе там, дзе ў звычайных умовах цвёрдая зямля.
«29 сакавіка. Вырашыў дадаць фарбаў у гэты вясновы дзень», — напісаў пад ролікам bulbanews.
Карыстальнікі пазітыўны кантэнт ацанілі. Відэа актыўна разышлося па сацсетках і толькі на старонцы самога блогера сабрала больш за 9,7 тысячы лайкаў, не кажучы пра шматлікія расшары.
Чытайце таксама:
Ролікі з конкурсу «Міс Крычаўцэментнашыфер» зайшлі ў тыктоку — больш за паўмільёна праглядаў
Беларус парваў тыкток сваімі хатнімі цюльпанамі — мільёны праглядаў