На мяжы Беларусі і Расіі збіраюцца шматкіламетровыя чэргі з фур
У рэдакцыю гомельскага выдання «Моцныя навіны» чытачы даслалі фота чаргі грузавікоў на беларуска-расійскім пункце пропуску. Па словах аднаго з кіроўцаў, на п.п. «Красная Горка» чарга дасягнула 25 кіламетраў, а ў чаканні даводзіцца праводзіць па двое сутак.
30.03.2023 / 22:29
У чатах кіроўцаў гавораць, што крыху лепшая сітуацыя на суседнім пункце пропуску ў Віцебскай вобласці. Там чарга расцягнулася «ўсяго» на 10 кіламетраў.
З-за чаго запаволілася праходжанне фур, на гэты момант невядома. Кіроўцы мяркуюць, што ўжо як некалькі тыдняў расійскі бок зрабіў больш строгім кантроль транспарту, які ўязджае ў Расію.
Праблема ўтварылася не сёння, пра яе пісала 29 сакавіка выданне «Зеркало».
Чытайце таксама:
Памежная служба Украіны: Нестандартных сітуацый на мяжы з Беларуссю няма
Чэргі з фур на мяжы з Еўрасаюзам меншымі не становяцца — Пагранкамітэт