Частку затрыманых супрацоўнікаў Полацкага музея-запаведніка вызвалілі. Але канфіскавалі тэхніку і прызначылі суды
Напярэдадні СМІ паведамлялі пра затрыманне васьмі супрацоўнікаў музея. Сярод іх былы дырэктар установы Тамара Джумантаева і кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік.
30.03.2023 / 14:33
«У асноўным жанчын выпусцілі да вечара 29 сакавіка, — паведаміла «Позірку» крыніца, якая пажадала застацца ананімнай.
Паводле яе словаў, Ігара Бортніка затрымалі на працы і выводзілі з будынка ў кайданках. Раніцай 30 сакавіка ён не з`явіўся на працы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама каментарыях і лайках у сацсетках і мэсэнджарах. Бортнік знаходзіцца ў Наваполацкім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Таксама, па нашай уласнай інфармацыі, сілавікі прыходзілі сёння ў музей зноў і затрымлівалі яшчэ двух чалавек.
Таксама вядома пра затрыманне двух наваполацкіх фатографаў — Ігара Супранёнка і Кірыла Смалякова.
Супранёнка затрымалі 29 сакавіка, як паведаміла крыніца, «па крымінальным артыкуле».
Чытайце таксама: