Папа Францішак заснаваў для беларускіх грэка-католікаў Апостальскую адміністратуру

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч паведаміў, што Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для каталікоў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў архімандрыта Сяргея Гаека на пасаду ардынарыя — пра гэта паведамляе канал «Грэка-каталікі Беларусі».

30.03.2023 / 14:03

Архімандрыт Сяргей Гаек. Фота: catholic.by

Такое рашэнне было абвешчанае ў Рыме 30 сакавіка.

Гэта азначае павышэньне статусу беларускай грэка-каталіцкай царквы, якая ўжо некалькі дзесяцігоддзяў чакае прызначэння біскупа.

Рашэнне Папы Францішка — гэта крок на шляху да атрымання статусу дыяцэзіі.

Упершыню ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі царкоўнае выданне

Nashaniva.com