У Мінабароны расказалі, колькі чалавек выклічуць на зборы

Мінабароны Беларусі ў 2023 годзе выкліча на вайсковыя зборы столькі ж вайсковаабавязаных, колькі ў мінулым і пазамінулым гадах. Пра гэта паведаміў намеснік вайсковага камісара Мінска палкоўнік Уладзімір Ігнацік.

29.03.2023 / 11:13

Вайсковаабавязаныя падчас збораў. Фота: агенцтва «Ваяр»

«На падставе пастановы Савета Міністраў штогод на мерапрыемствы па зборах вызначаецца пэўная колькасць вайсковаабавязаных <…>. Колькасць вайсковаабавязаных, якіх прызавуць на зборы ў гэтым годзе, роўная колькасці, якая была ў папярэдніх, 2021 і 2020, гадах. Гэта 9 тысяч чалавек, што азначае, што ў нас нічога не памянялася. Сёлета будзе прызвана на зборы столькі ж, колькі ў мінулым і пазамінулым гадах», — сказаў Ігнацік у інтэрв'ю, распаўсюджаным у сераду абаронным ведамствам.

Чытайце таксама:

Міністэрства абароны скончыла першыя ў гэтым годзе зборы з вайсковаабавязанымі

Клецкі ваенкам: Бяром на зборы найперш тых, хто ніколі не служыў, бо кожны абавязаны хоць калі адчуць сябе салдатам

На зборы выклікаюць найперш тых, хто не служыў

Nashaniva.com