Зяленскі патлумачыў, чаму важна выйграць бітву за Бахмут
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі перакананы, што калі Узброеныя сілы не выйграюць бітву за Бахмут, то на Украіну ўзмоцніцца ціск па пошуку непрымальных кампрамісаў з расійскім агрэсарам. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв'ю Associated Press.
29.03.2023 / 10:33
«Калі ён [Уладзімір Пуцін] адчуе трохі крыві, адчуе, што мы слабыя, ён будзе ціснуць, ціснуць, ціснуць».
Са слоў прэзідэнта Украіны, калі Бахмут падзе, Пуцін «прадасць гэтую перамогу Захаду, свайму грамадству, Кітаю, Ірану».
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ў выпадку паражэння ў бітве за Бахмут, украінскае грамадства адчуе стомленасць, што падштурхне яго да кампрамісу. Але пакуль ён не адчувае падобнага ціску.
28 сакавіка камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што расійскія захопнікі не пакідаюць спроб захапіць горад Бахмут у Данецкай вобласці, а задача ўкраінскіх сіл — знясіліць ворага і нанесці яму вялікія страты.
Чытайце таксама:
Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам
Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка