Аўтара Youtube-канала «MozgON» будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. Палітвязня тады абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) і асудзілі на 15 гадоў калоніі.
29.03.2023 / 09:36
А нядаўна Уладзіміру ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым.
Стала вядома, што 7 красавіка ў Ленінскім судзе Магілёва яго будуць судзіць па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя — Таццяна Касцюк.
Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч.