На кірмашы ў Мінску можна будзе пачаставацца супам ад Тадэвуша Кандрусевіча
2 красавіка, у Пальмавую нядзелю ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску ўжо ў пяты раз адбудзецца дабрачынны Вербны кірмаш, паведамляе Catholic.by.
28.03.2023 / 17:40
Фота Віталя Палінеўскага
На гэтым кірмашы ўсе ахвотныя змогуць набыць розныя вырабы, зробленыя рукамі парафіян: ад традыцыйных вербачак і велікоднага печыва да вырабаў з керамікі і вышыванак. Арганізатары праявілі крэатыўнасць і абяцаюць шмат прыемных сюрпрызаў.
На кірмашы, між іншым, можна будзе пачаставацца «супам ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча». У чым яго сакрэт — першымі даведаюцца тыя, хто наведае дабрачынны Вербны кірмаш.
Дзецям прапануюць спецыяльную праграму.
Акрамя таго, будзе праводзіцца бяспройгрышная латарэя, якая звычайна выклікае вялікую зацікаўленасць, бо ў ёй можна выйграць каштоўныя і проста прыемныя прызы. Розыгрыш суперпрызоў адбудзецца ў 15.30.
Кірмаш пройдзе каля капліцы на вул. Матусевіча, 80.
Час працы: з 8.30 да 18.00.
Сабраныя падчас кірмашу ахвяраванні будуць скіраваныя на будаўніцтва парафіяльнага касцёла.
Чытайце таксама:
Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла
Арцыбіскупу Кандрусевічу выдалілі пухліну
Папа Францішак памаліўся за мір ва Украіне перад беларускім абразом