Беларуская чыгунка запускае цягнік да Архангельска. Ехаць двое сутак
БЧ абвясціла аб прызначэнні цягніка №366/365 Мінск — Архангельск — Мінск. Ён пачне курсіраваць з 22 красавіка.
28.03.2023 / 12:44
З Мінска цягнік будзе адбываць па суботах у 10:22, у Архангельск ён прыбудзе ў панядзелак у 12:24. Зваротны цягнік адправіцца з Архангельска ў панядзелак у 14:47, а прыбудзе ў Мінск у сераду ў 15:08.
У склад цягніка ўключаныя плацкартныя і купэйныя вагоны, уключаючы вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Продаж квіткоў ужо адкрыты.
У Беларусі цягнік будзе цягнік будзе спыняцца на станцыях: Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша-Цэнтральная, Багушэўск, Віцебск, Езярышча.