Мігранты на беларуска-польскай мяжы кідаліся ў польскіх памежнікаў камянямі

Мігранты на беларуска-польскай мяжы кідаліся ў польскіх памежнікаў камянямі. Інцыдэнт трапіў на відэа камер.

28.03.2023 / 12:03

#zgranicy
Wczoraj na odcinku #PSGDubiczeCerkiewne patrole służbzostały zaatakowane przez grupę mężczyzn znajdujących się po stronieCudzoziemcy byli niezadowoleni, że granicajest ochraniana. Rzucali kamieniami i gałęziami.W strefie przy granicy znaleźli się za zgodą służb. pic.twitter.com/jNdLuHlKR8

— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) March 28, 2023

Кадры былі знятыя ўчора на ўчастку мяжы каля вёскі Дубічы Царкоўныя. Патруль польскіх службаў быў атакаваны групай мужчын, якія ў жалезны плот кідалі галлё і камяні. Аднак перайсці мяжу ім не ўдалося.

Памежная ахова Польшчы сцвярджае, што на мяжу мігрантаў спецыяльна даставілі беларускія службы.

Польскія памежнікі апублікавалі ВІДЭА, як мігранты перасякаюць мяжу на надзіманай лодцы пры падтрымцы беларускіх сілавікоў

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Nashaniva.com