Беларускі спартыўны клуб трыумфальна выступіў на агульнапольскім турніры па каратэ
Каманда беларускага спартыўнага клуба Volat, які дзейнічае ў эміграцыі ў Польшчы, узяла на агульнапольскім турніры па каратэ 3 «золата» і 1 «срэбра». Поспех дасягнуты пад кіраўніцтвам трэнера Віталя Рака.
27.03.2023 / 23:31
Спаборніцтвы Raion Cup прайшлі ў горадзе Сьрода-Велькапольска, што пад Познанню. Удзел у іх брала каля 400 атлетаў з больш чым 20 клубаў.
Ад «Волата» ўдзельнічалі 5 спартоўцаў, якія атрымалі чатыры ўзнагароды, тры з іх — найвышэйшыя.