«Пабыўшы ў пячоры Алі-Бабы, я вынес толькі тое, што змясцілася ў маіх далонях». Выйшла кніга пра беларускія фатаграфіі

Выйшла з друку кніга Сяргея Грунтова «Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХІ стагоддзя».

27.03.2023 / 19:16

У гэтай кнізе Сяргей Грунтоў разглядае праблему і ў тэарэтычным разрэзе, і ў практычным. Асобныя раздзелы прысвечаныя фотаздымкам у вясковых інтэр'ерах, пахавальным і надмагільным.

«Гэта было захапляльна, хоць, пабыўшы ў пячоры Алі-Бабы, я вынес толькі тое, што змясцілася ў маіх далонях», — сціпла ацэньвае аўтар вынікі сваёй шматгадовай працы.

Аб'ём кнігі — 186 старонак, у ёй 106 ілюстрацый.

Яна ўжо прадаецца ў «Акадэмкнізе», а праз нейкі час з'явіцца і ў кнігарнях «Белкнігі».

Nashaniva.com