Ад заўтра паліва зноў патаннее на капейку

З 28 сакавіка зноў таннее паліва, паведаміў канцэрн «Белнафтахім». З аўторка ўсе віды паліва ўжо традыцыйна скінуць з цаны па адной капейцы.

27.03.2023 / 18:38

Новыя цэны будуць такія:

Гэтае патанненне ідзе ўжо трэці тыдзень запар пачынаючы з 7 сакавіка. Кожны раз усе віды паліва таннелі на адну капейку.

Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га. 

Nashaniva.com