У Вільні прэзентуюць кнігу «Алесь Бяляцкі» з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата
У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні 28 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі», прысвечанай палітзняволенаму беларускаму праваабаронцу і нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, паведамляе «Вясна».
25.03.2023 / 12:01
Удзел у прэзентацыі возьме Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы, а таксама сябры і паплечнікі нобелеўскага лаўрэата.
Кніга «Алесь» пабачыла свет пры канцы мінулага года дзякуючы выдавецтву «Полацкія лабірынты» і Беларускаму ПЭН-цэнтру.
Першая прэзентацыя адбылася ў Вільні ў межах міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова 11 лютага.
Пра што кніга? Выданне складаецца з тэкстаў, апублікаваных у незалежных беларускіх СМІ і ў інтэрнэт-блогах Алеся Бяляцкага, успамінаў розных часоў, вытрымак з яго лістоў на волю, а таксама з выказванняў калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага, праз якія можна паглядзець на тое, якім Алесь быў у іх жыцці. Уключаныя ў кнігу таксама і знакавыя фотаздымкі Алеся.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звосскава, Беларускі ПЭН Цэнтр і іншыя ініцыятывы.
Запрашаем жадаючых наведаць прэзентацыю, якая адбудзецца ў аўторак, 28 сакавіка ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20).
Пачатак у 18 гадзін.
10 гадoў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму
Што цяпер з Нобелеўскай прэміяй Алеся Бяляцкага?
«Было 17 варыянтаў нобелеўскай лекцыі». Вялікае інтэрв'ю Наталлі Пінчук аб прэміі і каханні
«Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе». Нобелеўская прамова Алеся Бяляцкага