У Брэсце на тым тыдні затрымалі як мінімум 6 чалавек
Па інфармацыі «Брэсцкай вясны», 17 сакавіка ў Брэсце адбываліся затрыманні. Да людзей, якія раней былі недзе заўважанымі, сілавікі прыходзілі дамоў, правяралі тэлефоны і перапіскі. Пасля гэтага людзей арыштоўвалі.
24.03.2023 / 20:19
Фота ілюстрацыйнае
У панядзелак 20 сакавіка адбываліся суды па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вядомыя прозвішчы шасцярых чалавек, каго судзілі такім чынам.