Канстытуцыйны суд Арменіі прыняў абавязанні Рымскага статута. Пуціна могуць арыштаваць?
Канстытуцыйны суд Арменіі прызнаў адпаведнымі Канстытуцыі абавязацельствы, замацаваныя Рымскім статутам. Такім чынам, Пуціна могуць арыштаваць пры наведванні гэтай краіны.
24.03.2023 / 14:41
Канстытуцыйны суд Арменіі 24 сакавіка апублікаваў рашэнне «Аб вырашэнні пытання адпаведнасці Канстытуцыі абавязацельстваў, замацаваных у Рымскім статуце Міжнароднага крымінальнага суда».
Згодна з КС, абавязацельствы, устаноўленыя заявай аб рэтраактыўным прызнанні юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда, адпавядаюць Канстытуцыі.
Рашэнне канчатковае і ўступае ў сілу з моманту апублікавання.
Такім чынам, Уладзімір Пуцін па прылёце ў Арменію можа быць арыштаваны.
У Расіі завялі крымінальную справу на суддзяў МКС у Гаазе пасля ордара на арышт Пуціна