Старшынёй Саюза жанчын лукашысты пакінулі Шпілеўскую
Сёння адбылося пасяджэнне праўлення праўладнага Беларускага саюза жанчын, на якім выбіралі новае кіраўніцтва гэтай арганізацыі. Нечаканасцяў прагназавана не адбылося.
21.03.2023 / 19:19
Папярэдняя старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская ў ніякіх адхіленнях ад «лініі партыі» ніколі заўважаная не была, таму яе аднагалосна «пераабралі» на новы тэрмін.
Намесніцамі Шпілеўскай будуць старшыня аб'яднанай арганізацыі БСЖ Міністэрства прамысловасці, намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч і рэктарка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская.
Чытайце таксама:
Апублікаваная праграма «Белай Русі» трохі адрозніваецца ад праекта. Але змены надта красамоўныя