Алег Дулуб больш не галоўны трэнер «Львова»
Футбольны клуб «Львоў» афіцыйна абвясціў аб звальненні беларускага спецыяліста Алега Дулуба з пасады галоўнага трэнера клуба, паведамляе «Трыбуна».
21.03.2023 / 17:47
Фота: vk.com/krumkachy
Беларускі спецыяліст працаваў з камандай з верасня 2021 года. За гэты перыяд Алег Дулуб правёў 31 матч: 9 выйгрышаў, 7 нічыіх і 15 паражэнняў.
У бягучым сезоне пад кіраўніцтвам Алега Дулуба «Львоў» правёў 17 матчаў — 3 перамогі, 4 нічые і 10 паражэнняў. Каманда на апошнім месцы ва УПЛ — 13 ачкоў у 17 матчах. Таму прычыны звальнення відавочна чыста спартыўныя.
Разам з Дулубам звольнены і яго памочнік Аляксандр Граноўскі.
У Беларусі Дулуб вядомы па супрацоўніцтве з «Крумкачамі» — адзіным клубам, што выразіў салідарнасць з ахвярамі паслявыбарчага гвалту ў 2020 годзе. Сам трэнер таксама неаднаразова публічна выказваўся і супраць дзяржаўнага гвалту ў Беларусі, і супраць вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
«Самыя страшныя людзі на свеце — ціхоні». Трэнер Алег Дулуб пра вайну і маўклівых спартоўцаў
Беларускія спартоўцы разам выступілі супраць вайны. Хто падпісаў зварот?