На гомельскім «Заводзе ліцця і нармаляў» адбыліся затрыманні. Забралі 14 чалавек — СМІ

«Прыехаў АМАП на «бусіках», наўпрост на тэрыторыю завода. Хапалі людзей вельмі жорстка. Клалі на асфальт, заломвалі рукі, надзявалі кайданкі», — распавяла крыніца «Свабоды». Паводле іх суразмоўцы, такім чынам былі затрыманыя 14 чалавек.

21.03.2023 / 12:54

Фота: «Радыё Свабода»

У тэлеграм-каналах, звязаных з сілавікамі, з'явілася відэа пра «адпрацоўку» ў Гомелі 30 чалавек. Іх праверылі «на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням» і «выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў». Дваццаць чалавек прыцягнулі да адказнасці.

«Радыё Свабода» піша, што абсалютную большасць затрыманых асудзілі на 15 сутак арышту. Сваякі затрыманых паведамляюць, што для «палітычных» цяпер у гомельскім ІЧУ не прымаюць аніякіх перадач.

«Не прынялі нават ваду, нават туалетную паперу для затрыманых», — кажуць суразмоўцы «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

У Гомелі адбыліся масавыя затрыманні. У схопленых — сляды збіцця на тварах

Nashaniva.com