Намеснік начальніка ГУБАЗіКа расказаў, да каго найперш прыходзяць падчас зачысткі
Міхаіл Бедункевіч пракаментаваў цяперашнюю хвалю затрыманняў.
19.03.2023 / 20:34
Намеснік начальніка ГУБАЗіКа Міхаіл Бедункевіч. Скрыншот сюжэта СТБ
«Пасля інцыдэнту ў Мачулішчах мы звяртаем увагу ў першую чаргу на сувязі асоб, якія трапілі ў поле зроку пасля гэтага інцыдэнту, якія, магчыма, далі згоду на выкананне нейкіх заданняў, якія могуць быць чальцамі схаваных ячэек па ўзаемадзеянні з замежнымі цэнтрамі прыняцця рашэнняў, якія давалі пэўныя заданні на экстрэмісцка-тэрарыстычную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — заявіў намеснік начальніка ГУБАЗіКа ў эфіры СТБ.
Ён расказаў таксама, што, нягледзячы на зачысткі, дагэтуль знаходзяцца адзінкавыя падпольныя друкарні, якія вырабляюць нацыянальную сімволіку.
Міхаіл Бедункевіч яшчэ раз пацвердзіў, што сілавікі кашмараць родных беларускіх добраахвотнікаў. Апроч таго, па яго словах, яны выявілі 11 асоб, якія збіраліся ехаць ва Украіну ваяваць.
Чытайце таксама: