Каля Бостанскай ратушы ўпершыню паднімуць бел-чырвона-белы сцяг
Каля Бостанскай ратушы 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, паднімуць бел-чырвона-белы сцяг. Пра гэта паведаміла мясцовая дыяспара беларусаў.
19.03.2023 / 14:06
«Упершыню ў гісторыі ля Boston City Hall адбудзецца ўзняцце нацыянальнага сцяга Беларусі ў рамках святкавання Дня Незалежнасці. Спецыяльны госць — Святлана Ціханоўская, абраны прэзідэнт Беларусі і дэмакратычны лідар», — гаворыцца ў паведамленні.
Ціханоўская наведае ЗША 21—28 сакавіка, дзе возьме ўдзел у мітынгу ў Вашынгтоне, прысвечаным Дню Волі.
Мэр Вашынгтона Мюрыэл Боўзэр афіцыйна аб'явіла 25 сакавіка 2023 года Днём Волі Беларусі.