ISW: Санкцыі супраць Беларусі могуць быць недастатковымі, каб перашкодзіць Расіі абыходзіць санкцыі
Паводле ацэнкі Амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW), санкцыі супраць Беларусі могуць быць недастатковымі, каб перашкодзіць Расіі абыходзіць санкцыі, звярнуў увагу Reform.by.
18.03.2023 / 15:20
Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА
Раней аналітыкі выказвалі меркаванне, што 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісалі пакет з 16 пагадненняў, якія могуць спрыяць абыходу расійскіх санкцый шляхам накіравання кітайскай прадукцыі праз Беларусь.
У чарговы зводцы ISW гаворыцца пра сустрэчу Сі Цзіньпіна з Уладзімірам Пуціным падчас візіту ў Расію з 20 па 22 сакавіка. На думку аўтараў, верагодна, будуць абмяркоўвацца схемы абыходу санкцый і зацікаўленасць Кітая ў пасрэдніцтве ва ўрэгуляванні вайны ва Украіне шляхам перамоваў.
«Лукашэнка пацвердзіў, што беларуская прамысловасць пастаўляе Расіі электронныя кампаненты, што патэнцыйна пацвярджае папярэднія ацэнкі ISW аб тым, што Беларусь можа дапамагчы Расіі абысці заходнія санкцыі», — адзначаюць аўтары.
Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб стварэнні сумеснага беларуска-расійскага Цэнтра па распрацоўцы і вытворчасці фоташаблонаў (прамежкавы тавар, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці мікрасхем). Паводле яго слоў, краіны распрацавалі спіс крытычна важных электронных кампанентаў, і беларуская прамысловасць ужо пачала пастаўкі нейкай мікраэлектронікі расійскім прадпрыемствам.
Раней ISW ацэньвала, што Беларусь можа спрыяць абыходу санкцый для Расіі і што Кітай можа таемна перадаваць тавары і/або абсталяванне ў Расію праз Беларусь.
«Дзярждэпартамэнт ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да яшчэ некалькіх беларускіх абаронных прадпрыемстваў і зрабіў больш жорсткім існы экспартны кантроль у Беларусь з 24 лютага 2023 года, але гэтыя санкцыі могуць аказацца недастаткова ўсёабдымнымі, каб перашкодзіць Беларусі адпраўляць у Расію электронныя кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах узбраення, і іншыя тэхналогіі падвойнага прызначэння. Лукашэнка зрабіў гэтую заяву на Беларускім тэхналагічным прадпрыемстве ААТ «Планар», у дачыненні да якога ЗША, падобна, не ўвялі санкцыі», — адзначаюць спецыялісты.
Чытайце таксама: