Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне кантрабандныя беларускія цыгарэты. 150 тысяч штук
Плыт з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі дасталі з Дзвіны латвійскія памежнікі. Пра гэта паведамляе прэс-служба памежнага ведамства Латвіі.
18.03.2023 / 14:49
Цыгарэты, вылаўленыя з Дзвіны латвійскімі памежнікамі 15 сакавіка 2023 года. Фота: rs.gov.lv
Падазроны прамавугольны аб'ект выявілі 15 сакавіка. Памежнікі падплылі да яго на катары і дасталі з вады.
Аказалася, што такім чынам кантрабандысты спрабавалі пераправіць з Беларусі ў Латвію амаль 150 тысяч цыгарэт маркі NZ. На ўсіх пачках былі налепленыя беларускія акцызы. Груз быў абгорнуты поліэтыленавай плёнкай.
Па факце кантрабанды ў буйным памеры заведзеная крымінальная справа.