Польскія спецслужбы адмянілі канцэрт Маргарыты Ляўчук у Варшаве

Прычына — пагроза тэрактаў.

18.03.2023 / 09:26

Маргарыта Ляўчук

«З намі звязаліся польскія спецслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве планаваўся нейкі тэракт. У мэтах бяспекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Я нічога не разумею, што там адбываецца. Зараз буду ўсё вырашаць, даведвацца. Але квіткі ўжо не прадаюцца на наш канцэрт. У Гданьску пакуль усё добра», — расказала спявачка ў Instagram.

На гэтым тыдні сілавікі прыходзілі да бацькоў Маргарыты. У Беларусі на спявачку заведзеная крымінальная справа за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Чытайце таксама:

Прыходзілі і да бацькоў Маргарыты Ляўчук

Nashaniva.com