Польскія ўлады расказалі, у чым абвінавачваюць расійскую шпіёнскую сетку, у якой фігуруюць і беларусы

Міністр унутраных спраў Польшчы заявіў, што ўсяго былі арыштаваныя 9 чалавек.

16.03.2023 / 15:40

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі, Фота: МУС Польшчы

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы раскрыла новыя падрабязнасці нядаўняга раскрыцця расійскай шпіёнскай сеткі ў краіне. Інфармацыя пра гэта была апублікаваная 16 сакавіка на афіцыйным сайце ведамства.

Кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі заявіў, што ўсяго было затрымана 9 «замежнікаў з-за ўсходняй мяжы», якія вялі разведвальную дзейнасць і рыхтавалі дыверсіі ў Польшчы.

«Затрыманыя — замежнікі з-за ўсходняй мяжы. Шэсць з іх былі змешчаныя пад варту да суда. Пракуратура выставіла ім абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Расіі і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы. У дачыненні да яшчэ траіх, затрыманых учора, працягваюць весціся следчыя мерапрыемствы», — распавёў Каміньскі.

Паводле яго слоў, галоўнай мэтай шпіёнаў быў сабатаж дапамогі Украіне ўзбраеннямі, а таксама прапаганда антызаходніх настрояў у Польшчы. 

Таксама, па інфармацыі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі, затрыманыя за сваю дзейнасць рэгулярна атрымлівалі ўзнагароджанне ад расійскіх спецслужбаў.

Нагадаем, што яшчэ ўчора з'явілася інфармацыя аб ліквідацыі расійскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы. Тады паведамлялася, што дыверсанты займаліся сачэннем за чыгуначнымі пуцямі ў Падкарпацкім ваяводстве — у прыватнасці, каля аэрапорта Ясёнцы непадалёк ад Рашава (Жэшуў), дзе знаходзіцца важны пункт паставак заходняй зброі ва Украіну.

У польскіх СМІ і ведамствах афіцыйна яшчэ не з'яўлялася інфармацыя пра асобы затрыманых, бо гэта забаронена польскімі законамі. Аднак пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы ўжо назвалі імёны трох арыштаваных беларусаў. 

Вось яны:

На цяперашні момант афіцыйнай інфармацыі з польскага боку пра гэтых людзей няма.

Чытайце таксама:

Палякі пачалі ставіць умацаванні на мяжы з Беларуссю ФОТА

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Генпракуратура Украіны абвінаваціла расійскіх салдат у згвалтаванні чатырохгадовай дзяўчынкі і яе маці на вачах у бацькі — Reuters

Nashaniva.com