У Магілёве падчас аблавы ГУБАЗіК затрымлівалі кандыдата біялагічных навук Наталлю Мартусевіч
дапоўнена
Жанчыну затрымалі падчас апошняй хвалі барацьбы з іншадумствам.
16.03.2023 / 08:23
Наталля Мартусевіч. Фота з яе сацсетак
Наталлі Мартусевіч 47 гадоў і яна з Магілёва. Жанчына скончыла спачатку Магілёўскі абласны ліцэй у 1993-м і пайшла на біяфак Магілёўскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Куляшова.
Яна скончыла ўніверсітэт з залатым медалём у 1998 годзе, а праз чатыры гады абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Фізіялогія». Гэта выбітны вынік для навуковага супрацоўніка. З 2004 года Наталля працуе дацэнтам ва ўніверсітэце, які яна скончыла, і больш за 15 гадоў не толькі займаецца навукай, але і выкладае студэнтам.
Відэа з жанчынай выйшла на днях на канале магілёўскага ГУБАЗіК. Там яна кажа, што «пісала ў экстрэмісцкіх чатах» і «зарэгістравалася ў плане «Перамога»». Праўда, мяркуючы па скрыншотах, у фэйкавым плане «Перамога»». ГУБАЗіК пагражае ёй крымінальнай справай і заключэннем пад варту.
Удакладненне. Нам паведамілі, што жанчына прынамсі цяпер на волі.
Чытайце яшчэ:
Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»
Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты