МЗС апусцілася ў афіцыйных каментарах на ўзровень мемаў 

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў сённяшні заклік дэпутатаў Еўрапарламента пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Слоў яму не хапіла, у ход пайшлі больш моцныя аргументы.

15.03.2023 / 23:33

Анатоль Глаз

У асуджэнні санкцый Глаз, як звычайна апошнія гады, трымаецца развязнага, падкрэслена недыпламатычнага стылю, які замежнапалітычнае ведамства рэжыму Лукашэнкі цалкам пераняло ад сваіх расійскіх калег пасля таго, як стала зразумела, што пра нейкія дыпламатычныя здзяйсненні на заходнім кірунку можна забыцца.

У канцы заявы ўвогуле змешваецца боб з гарохам: «На наступным тыдні беларусы будуць успамінаць сапраўды трагічную для нашай краіны і сімвалічную для ўсяго еўрапейскага рэгіёна дату — 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні. Вось усе разам і паглядзім, якую заяву зробяць еўрапарламентарыі з гэтай нагоды».

Але найбольш цікава, якім чынам Глаз праілюстраваў заяву ад імя МЗС цэлай краіны ў афіцыйным акаўнце ведамства. 

Магчыма, у МЗС перакананыя, што такія падыходы дыскрэдытуюць не тых, хто іх прымяняе, а тых, каму яны адрасаваныя.

Nashaniva.com