Сёння прыходзілі і да бацькоў Маргарыты Ляўчук
Спявачка Маргарыта Ляўчук расказала ў інстаграме, што сёння з самага ранку сілавікі наведалі яе бацькоў, якія жывуць у Брэсце.
15.03.2023 / 22:31
Паводле спявачкі, супрацоўнікі крымінальнага вышуку горада Брэста прыйшлі да бацькоў у 6:30 раніцы. Яны распытвалі ў іх пра Маргарыту і даведаліся яе кантакт у тэлеграме.
Маргарыту Ляўчук абвясцілі ў вышук год таму, інкрымінаваўшы артыкул 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Бацькоў Маргарыты затрымлівалі ў маі мінулага года. Тады ім прызначылі па 70 базавых велічынь штрафу кожнаму.
Чытайце таксама:
«Прайду няўхільна цяжкі шлях». Маргарыта Ляўчук запісала песню ў падтрымку ваяроў-каліноўцаў
Маргарыта Ляўчук: Я стамілася, я сыходжу займацца каханнем. А каханне — гэта і ёсць мая Беларусь