Лукашысты пачалі папулярызаваць вагнераўскую кувалду
Рэжымныя прапагандысты хваляцца, што ў Рэчыцкім вайскова-патрыятычным цэнтры спецыяльнай падрыхтоўкі «Скіф» з'явіўся незвычайны экспанат.
15.03.2023 / 19:26
Кіраўнік гэтага прарасійскага цэнтра Уладзімір Габраў выставіў у сваёй сацсетцы відэа, з якога вынікае, што адным з экспанатаў у іхнім музеі стала кувалда з лагатыпам ПВК «Вагнер». Як вядома, такім інструментам удзельнікі гэтай злачыннай групоўкі караюць смерцю «здраднікаў» у сваіх колах.
На рукаятцы кувалды распісаўся, як адзначаецца, адзін з заснавальнікаў ПВК «Вагнер» па мянушцы «Бес».
Чытайце таксама:
Сярод вагнераўцаў, якія катавалі і забілі кувалдай сірыйца на камеру ў 2017-м, былі два беларусы
Адзінаросы з Новасібірска адправілі расійскім вайскоўцам ва Украіну кувалды