Ілья Міронаў выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту

Ілья Міронаў выйшаў на волю, адбыўшы 13 сутак арышту. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку яго мама.

15.03.2023 / 10:46

Грамадскага актывіста і валанцёра затрымалі 2 сакавіка. На наступны дзень яго асудзілі на 13 сутак.

У лютым Ілью Міронава ўнеслі ў спіс экстрэмістаў. Пасля выхаду з СІЗА і суда па «справе Зельцэра» Міронава ўжо затрымлівалі і каралі суткамі.

Nashaniva.com