Беларусы актыўна купляюць жыллё на Кіпры

Па колькасці здзелак беларусы трапілі ў топ-15 і саступілі палякам, але абагналі грамадзян Злучаных Штатаў Амерыкі, піша Myfin.by са спасылкай на philenews.com.

15.03.2023 / 09:13

Лімасол. Фота: wikipedia.org / Xaris333 CC BY-SA 3.0

У студзені-лютым бягучага года лідарамі сярод замежных пакупнікоў нерухомасці на Кіпры сталі расіяне.

На другім месцы па здзелках з кіпрскай нерухомасцю былі грамадзяне Вялікабрытаніі, а на трэцім — пакупнікі з Ізраіля.

На чацвёртай пазіцыі аказаліся грамадзяне Грэцыі, а замыкаюць пяцёрку лідараў ліванцы.

У дзясятку па колькасці здзелак з кіпрскай нерухомасцю ў 2023 годзе таксама ўвайшлі грамадзяне Германіі, Румыніі, Кітая, Украіны, Нідэрландаў.

Грамадзяне Беларусі занялі 13-е месца сярод замежнікаў, якія набываюць нерухомасць на Кіпры.

Па суседстве з беларусамі ў рэйтынгу аказаліся балгары (11-е месца) і палякі (12-е), а таксама грамадзяне Злучаных Штатаў Амерыкі (14-е).

Чытайце таксама:

Колькасць беларускіх грамадзян з нерухомасцю ў Літве вырасла амаль удвая

Nashaniva.com