«Рускі дом» у Гомелі адпраўляе мясцовых школьнікаў у анексаваны Крым
Прадстаўніцтва Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, вядомае як «Рускі дом», правяло конкурс сярод мясцовых школьнікаў пад назвай «Жывая класіка». Згодна з задумай конкурсу, беларускія дзеці павінны выразна і артыстычна чытаць урыўкі з вядомых расійскіх літаратурных твораў, паведамляе мясцовае выданне «Штодзень».
14.03.2023 / 23:42
Паводле арганізатараў, ад Гомеля ў конкурсе прынялі ўдзел 24 дзіцяці.
Усім удзельнікам падарылі дыпломы і кніжкі. А пераможцу, вучня 4-га класа мясцовай гімназіі №36 імя Івана Мележа чакае пуцёўка ў крымскі лагер «Артэк».
Згаданая навучальная ўстанова, дарэчы, адзіная на ўвесь паўмільённы Гомель, у якой ёсць беларускамоўныя класы.