Камандуючы Сухапутных войскаў Украіны расказаў пра сітуацыю ў Бахмуце
Камандуючы Сухапутных войскаў Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што сітуацыя вакол Бахмута ў Данецкай вобласці складаная: акупанты не пакідаюць спроб прарваць абарону і прасунуцца ў цэнтр горада, але нясуць вялікія страты.
13.03.2023 / 09:55
Фота: Сухапутныя войскі Украіны
«Штурмавыя атрады «Вагнера» наступаюць з некалькіх напрамкаў, спрабуюць прарваць абарону нашых войскаў і рушыць наперад да цэнтральных раёнаў горада», — паведамляе інфармацыйны цэнтр Мінабароны Украіны са спасылкай на Сырскага.
Генерал падкрэсліў, што агнём артылерыі, танкаў і іншых агнявых сродкаў абаронцы адбіваюць усе спробы праціўніка захапіць горад, і абарона яго працягваецца.