Польскія памежнікі апублікавалі ВІДЭА, як мігранты перасякаюць мяжу на надзіманай лодцы пры падтрымцы беларускіх сілавікоў
Польская памежная служба зноў абвінаваціла беларускі бок у садзейнічанні перасячэнню мяжы нелегальнымі мігрантамі. У апублікаваным відэа зафіксаваныя людзі з надзіманай лодкай, а на заднім плане чалавек у камуфляжы і аўтамабіль.
11.03.2023 / 18:08
«Беларускія службы пастаянна падвозяць замежнікаў да мяжы, прызначаюць ім месца для яе перасячэння, выдаюць інструменты для рэзкі дроту. У раёне ўчастка Крынкі 15 чалавек (12 грамадзян Афганістана і 3 — Сірыі) перасеклі памежную раку Свіслач, выкарыстоўваючы для пераправы пантоны», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Увогуле ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі цягам 10 сакавіка спрабаваў трапіць 71 мігрант. Сярод іншаземцаў — грамадзяне Сірыі, Эфіопіі, Емена, Афганістана.