Лукашэнка: Я атрымаў апошнюю інфармацыю па шаленстве палякаў на мяжы
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што палякам прыйдзецца адступіць і адкрыць межы з Беларуссю. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Саўміна 10 сакавіка.
11.03.2023 / 10:02
«Я атрымаў апошнюю інфармацыю па шаленстве палякаў на мяжы: там падняліся ўсе — і на ўсходзе, і на захадзе. Нават Нямеччына катэгарычна не прымае дзеянні палякаў на мяжы з Беларуссю. Яны застопарылі ўсё. І самае цікавае, што менш за ўсё ад гэтага пакутуем мы. А больш за ўсё пакутуюць на Усходзе: Кітай, асабліва Казахстан, нават туркі, Арабскія Эміраты. Усе паўсталі супраць гэтага. І заходняя частка Еўропы. Праз Беларусь ідзе транзіт, больш няма куды: Украіна ваюе, ехаць праз Афрыку далёка, праз Паўночную Еўропу — яшчэ далей. Нікуды не дзенешся. Вялізныя страты, асабліва немцы, нясуць», — сказаў ён.
Лукашэнка лічыць, што «як бы амерыканцы ні спрабавалі знішчыць Еўропу, у тым ліку гэтым брыдкім метадам, усё роўна Еўропе прыйдзецца, асабліва палякам, тут адступіць».
Як развіваліся падзеі
- 8 лютага журналісту і актывісту польскай нацыянальнай меншасці Андрэю Пачобуту прысудзілі 8 гадоў узмоцненага рэжыму.
- З 10 лютага польскі бок «у сувязі з важнымі інтарэсамі дзяржаўнай бяспекі» закрыў памежны пераход з Беларуссю ў Баброўніках.
- 17 лютага Беларусь абвясціла, што рух грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у Польшчы, будзе зараз ажыццяўляцца толькі праз беларуска-польскі ўчастак дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
- 20 лютага Польшча абмежавала рух на памежным пераходзе «Кукурыкі — Казловічы», пакуль «не здымуць абмежаванні з польскіх перавозчыкаў».
- У сакавіку памежны пераход «Баброўнікі» Польшча перагарадзіла бетоннымі блокамі.