Пластычнага хіруруга Аляксея Дужага трымаюць на Акрэсціна ў невыносных умовах

Пра затрыманне Аляксея Дужага стала вядома 15 лютага. Яго некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных артыкулах, на волю ён так і не выйшаў.

09.03.2023 / 16:00

Як паведамляе «Флагшток», пластычны хірург Аляксей Дужы дагэтуль знаходзіцца на Акрэсціна. У яго камеры 14 чалавек на чатыры ложкі, умовы ўтрымання невыносныя.

На сайце праваабарончага цэнтра «Вясна» паведамляецца, што на медыка заведзеная крымінальная справа па «народным» артыкуле 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Раней Аляксея затрымлівалі ў 2020 годзе.

Nashaniva.com